11:45 Стыхійны бунт на аўтарынку ў Ждановічах
Увечары 23 сакавіка прадаўцоў, якія прыгналі аўтамабілі на продаж на рынак у Ждановічах, чакала прыкрая навіна.
Адміністрацыя рынка абвясціла аб павышэнні коштаў для ўезду на гандлёвую пляцоўку з 15 да 25 тысяч рублёў (або 20 тысяч непасрэдна ў дзень продажу). Такое рашэнне выклікала абурэнне ўсіх, хто прыехаў учора ўвечары на рынак.
Прадаўцы спрабавалі датэлефанавацца на ўсе тэлеканалы, патрабавалі прыезду адміністрацыі рынку і прадстаўнікоў мясцовых улад, каб тыя далі хоць нейкія тлумачэнні.
Аднак, да аўтамабільнай пробкі, што перакрыла практычна ўсю вуліцу Ціміразева, уздоўж якой размяшчаецца рынак, ніхто так і не прыехаў.
Пасля чатырох гадзін бессэнсоўнага стаяння перад варотамі прадаўцы ўсе ж сталі заганяць аўтамабілі на гандлёвую пляцоўку. Ужо па новых коштах.
Паведамляе “Хартыя 97”