11:48 Выйшаў збор твораў Анатоля Сыса “Лён”
У выдавецтве “Кнігазбор”
выйшаў найбольш поўны на дадзены момант збор твораў беларускага паэта Анатоля
Сыса (1959 – 2005). У аднатомнік “Лён” апрача
хрэстаматыйных вершаў са зборнікаў “Агмень” і “Пан Лес”, а таксама з кнігі “Сыс”
увайшлі невядомыя творы, а таксама артыкулы і інтэрвію, якія істотна дапаўняюць
уяўленне пра паэта.
Прамову “Сэрцаграмы Сыса” да збору
твораў “Лён” склаў Міхась Скобла.