11:49 Прараб абвінавачаны ў парушэнні аховы працы
Днямі скончылася раследаванне, якое праводзіла Маладзечанская міжрайінспекцыя аховы працы паводле няшчаснага выпадку, што здарыўся летась ў вёсцы Гердуцішкі на будаўніцтве базы адпачынку Мінскага інстытута кіравання. На будаўніцтве на рабочага абвалілася частка бетоннага падмурка ў
траншэі. Пацярпелы атрымаў шматлікія закрытыя пераломы таза.
Кіраўніцтва будаўнічага прадпрыемства спачатку спрабавала перакласці віну на самога пацярпелага, сцвярджаючы, што ён быў нецвярозы і замест таго, каб чысціць траншэю, падкопваў аснову падмурка.
Следствам было даказана, што нягледзячы на свой стан, рабочы выконваў менавіта тыя работы, якія яму загадалі, а пліта была адпачатку дрэнна ўсталявана. У парушэнні аховы працы абвінавачаны прараб, які адказваў за бяспеку работ.
На кіраўніцтва прадпрыемства накладзены штраф у памеры паўтара мільёна рублёў. Справа перададзена ў пракуратуру, следчыя якой распачалі крымінальную справу.
Зміцер Панямонаў. Еўрарадыё, Маладзечна.