11:49 У Століне знайшлі валуны з таямнічымі знакамі
У горадзе Столін Брэсцкай вобласці знайшлі валуны з таямнічымі надпісамі. Навукоўцы датуюць знаходку XVII стагоддзем, мясцовыя краязнаўцы мяркуюць, што ім больш за 900 гадоў. 37 валуноў адкапалі падчас пракладкі вадаправоду. Высветлілася, што на
гэтым месцы калісьці стаяў касцёл, знішчаны ў часы савецкай улады.
Паводле адной версіі, камяні, на якіх ёсць руны, маглі патрапіць у Беларусь з Скандынавіі, паводле іншай - гэта надгробныя камяні, на якіх ёсць імёны пахаваных людзей, аднак прысутнічаюць і загадкавыя знакі.
Зараз валуны перадалі мясцоваму краязнаўчаму музею.
Паведамляе газета «Комсомольская правда в Беларуси»