11:50 За транспартам у Беларусі будуць назіраць са спадарожніка?
Міністэрства транспарта і камунікацый Беларусі прапрацоўвае пытанне ўкаранення спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы прызначанай для аўтаматызаванага кантролю і кіравання перавозкамі, як на пасажырскім транспарце, так і пры перавозцы грузаў. Адной з функцый ствараемай сістэмы з'яўляецца вызначэнне становішча транспартнага сродку на маршруце пры дапамозе сусветнай спадарожнікавай сістэмы GPS. У гэтых сістэмах ужываецца прынцып пазіцыянавання, гэта значыць вызначэнне каардынат месцазнаходжання транспартных сродкаў з прывязкай да прыпыначных пунктаў.
Каардынаты транспарта могуць быць вызначаныя з дакладнасцю да 10 метраў, дзякуючы чаму дыспетчар можа прасачыць за яго перамяшчэннем у рэжыме рэальнага часу, паведамляе “Інтэрфакс”.
Каардынаты транспарта могуць быць вызначаныя з дакладнасцю да 10 метраў, дзякуючы чаму дыспетчар можа прасачыць за яго перамяшчэннем у рэжыме рэальнага часу, паведамляе “Інтэрфакс”.