11:51 У Кобрынскім раёне арганізуюць страусавыя скачкі
На страусавай ферме, што размешчана ў Кобрынскім раёне, пачаліся работы па арганізацыі струсавых скачак. Як паведаміў начальнік аддзела маркетынгу беларуска-польскага прадпрыемства "ПМ і Кампанія" Сяргей Гапановіч, у межах рэалізацыі гэтага праекта ў гаспадарцы пачалі будаўніцтва пляцоўкі для скачак.
На пляцоўцы будуць дзве стометровыя дарожкі. У найбліжэйшы час страусаводы адбяруць птушак, якія пройдуць спецыяльную падрыхтоўку. Плануецца, што першыя скачкі адбудуцца на пачатку лета.
Паралельна з гэтым у гаспадарцы ствараецца заапарк, дзе будуць прадстаўлены алені, поні, аслы, а таксама ўсе віды свойскіх птушак.
За мінулы год ферму наведала прыблізна 15 тысяч экскурсантаў. Плануецца, што сёлета іх колькасць узрасце да 20 тысяч. Паглядзець на экзатычных птушак, умовы іх утрымання прыязджаюць жыхары ўсіх абласцей Беларусі.