11:53 Магілёўскія дэмсілы возьмуць удзел у "чарнобыльскіх" мерапрыемствах
Магілёўскі гарвыканкам дазволіў
лідэрам мясцовых аддзяленняў дэмакратычных партый удзельнічаць у афіцыйных
мерапрыемствах, прысвечаных чарнобыльскай трагедыі.
"Адказ адрасаваны
асабіста мне, хаця пад лістом падпісаліся лідэры дэмакратычных партый, –
адзначыў спадар Сілкоў. – Зараз
мы збіраемся звязацца з грамадскай арганізацыяй, якая заяўленая арганізатарам
мітынгу, а пасля збярэм аргкамітэт і вырашым, што будзем рабіць".