11:53 У кватэры салігорцаў пачала паступаць вада

Суткі пражылі без гарачай і халоднай вады 120 тысяч жыхароў горада Салігорск Мінскай вобласці. Нагадаем, учора адбылася аварыя на мясцовым гарвадаканале. Ліквідацыя яе наступстваў доўжылася да раніцы 1 красавіка.

Як нам паведамілі ў салігорскім гарвадаканале, у 11.45 падача вады ў кватэры гараджан "ужо паступова пачалася". На працягу гадзіны яна павінна з'явіцца ва ўсіх дамах.