11:55 Расійскі ўрад вырашае лёс “Дружбы”
Мінпрамэнерга Расіі зноў унесла на разгляд у расійскі ўрад праект пастановы аб будаўніцтве “Транснефтью” другой чаргі Балтыйскай трубаправоднай сістэмы. Яна злучыць Унечу на Браншчыне з Прыморскам у Ленінградскай вобласці.
Расійская газета “Коммерсант” піша, што рэалізацыя праекта, які
разглядаецца ўрадам у закрытым рэжыме, дазволіць Расіі цалкам
адмовіцца ад транзіта нафты праз Беларусь і Польшчу ў Еўрасаюз па
нафтаправодзе “Дружба”.
Праект спачатку быў разлічаны на пракачку 50 мільёнаў тон нафты ў год, аднак мяркуецца, што аб’ём пракачкі будзе павялічаны да 80 мільёнаў. На сённяшні дзень праз Унечу пракачваецца каля 100 мільёнаў тон нафты ў год: 80 мільёнаў тон ідзе ў Еўропу, 20 мільёнаў тон экспартуецца на заводы Беларусі.
Будаўніцтва другой чаргі Балтыйскай трубаправоднай сістэмы дазволіць павялічыць прапускную здольнасць порта Прыморск да 150 мільёнаў тон нафты ў год і цалкам адмовіцца ад транзіта праз Беларусь, лічыць “Коммерсант”. Мяркуецца, што нафтаправод Унеча - Прыморск будзе пабудаваны за 1,5 гады.