11:56 Беларускія хакеісты паўторна перамаглі нарвежцаў
Зборная Беларусі па хакеі 21 красавіка атрымала другую перамогу над камандай Нарвегіі ў таварыскім матчы. Гульня адбылася ў Жлобіне і завяршылася з лікам 5:4 (1:0, 1:1, 3:3). У трэцім перыядзе гаспадары вялі 4:1, але на працягу 2 хвілін 45 секунд прапусцілі тры шайбы.
За 42 секунды да канца перыяду ім ўсё ж удалося ізноў выйсці наперад.
Шайбы ў беларусаў закінулі Алег Лявонцьеў (на 19-й хвіліне), Аляксандр Бараўкоў (на 36-й, у меншасці), Аляксей Угараў (на 43-й, у большасці), Дзмітрый Дудзік (на 51-й) і Аляксандр Журык (на 60-й).
Нарвежцы вызначыліся на 36-й (у большасці), 54-й, 55-й і 56-й хвілінах.
Такім чынам, у пяці таварыскіх сустрэчах падапечныя Курта Фрэйзера атрымалі пяць перамог.
Раней яны ўзялі верх у гасцях над Славеніяй - 5:2 (10 красавіка), Італіяй - 4:1 (12 красавіка) і 3:1 (14 красавіка) і ў Мінску над Нарвегіяй - 3:1 (20 красавіка).
24 красавіка беларускія хакеісты згуляюць у Славакіі з нацыянальнай камандай гэтай краіны, а 27 красавіка матчам са зборнай Чэхіі стартуюць на маскоўскім чэмпіянаце свету.