11:56 Настаўнік Слаўгарадчыны гандляваў тратылам

У Слаўгарадскім раёне на Магілёўшчыне затрымалі настаўніка, які гандляваў тратылам. Ён дзейнічаў сумесна з некалькімі раней асуджанымі жыхарамі Магілёва.

 Праваахоўныя органы распачалі дзве крымінальныя справы. Мужчын падазраюць у тым, што на працягу лютага яны прадалі жыхару абласнога цэнтру больш за 16 кілаграмаў тратылу і абрэз карабіна «Маўзер».


Падчас ператрусу з кватэры аднаго з затрыманых быў знойдзены карабін калібру 7,62 мм нявызначанага ўзору, паведамляе газета «Звязда».