11:57 Лукашэнка можа ачоліць палітычную партыю ў Расіі

Аляксандр Лукашэнка можа ачоліць адну з палітычных партый у Расіі. Пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы Андрэй Савельеў. Паводле яго словаў, зараз ідзе стварэнне новай палітычнай структуры на базе патрыятычнага крыла былой партыі «Родина».

Яе ўстаноўчы сход запланаваны на пачатак красавіка. Мяркуецца, што новая партыя возьме ўдзел у парламенцкіх выбарах, якія адбудуцца ў снежні сёлета. З Аляксандрам Лукашэнкам зараз вядуцца перамовы.


Паведамляе сайт yoki.ru