"12" і "Мангол" у двух кроках ад "Оскара"
Фільмы "12" Мікіты Міхалкова і "Мангол" Сяргея Бадрова ўвайшлі ў дзевятку карцін, якія трапілі ў фінальны адборачны раунд намінантаў на "Оскар". Пры гэтым "Мангол" заяўлены на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі ад Казахстана. Іншыя прэтэндеэнты прадстаўляюць Польшчу, Аўстрыю, Базілію, Канаду, Ізраіль, Італію і Сербію.
Спіс замежных намінантаў "Оскара" вызначыўся ў два этапы: спачатку журы кінаакадэміі ацаніла 63 карціны, пададзеныя для ўдзелу ў конкурсе, і шляхам галасавання склала спіс з дзевяці карцін — прэтэндэнтаў на ўключэнне ў намінацыю.
На другім этапе, які прайшоў 18-20 студзеня, гурт з дзесяці выпадкова адабраных членаў Акадэміі пазнаёміўся з фільмамі з спісу і вырашыў, якія пяць з іх будуць намінаванымі на "Оскар".
Поўны спіс намінантаў на прэмію "Оскар" будзе агучаны 22 студзеня, а 24 лютага адбудзецца цырымонія ўручэння.