12 літаратарак зняліся для Календара
24 снежня свет убачыў сучасны беларускі каляндар пад назвай “Шчырая жаночая песня”.
У праекце, аўтарам якога выступіла рэкламнае агенцтва “Ікселэнт”, узялі
ўдзел 12 беларускіх літаратарак, сярод якіх Вольга Гапеева, Святлана
Бень, Валерыя Кустава, Тамара Лісіцкая, Віка Трэнас, Алена Ермаловіч і
іншыя.
12 беларускіх літаратарак, 12 прыгожых жанчын, 12 месяцаў
і даты, якія тычацца ўдзельніц – такая канцэпцыя календара, які можна
паглядзець у інтэрнэце па адрасе: http://excellent.by/wemake/print/772
Самі
дзяўчаты задаволеныя календаром. Больш за тое, у выніку працы над ім
з’явілася новае аб’яднанне – сяброўскі і творчы хаўрус жанчын, якія не
толькі пішуць пра тое, што іх хвалюе, але і рэалізоўваюць праекты ў
сацыяльнай, культурнай, адукацыйнай і іншых сферах. Мэта аб’яднання –
стварыць сяброўскую атмасферу, аказаць чалавечую і творчую падтрымку
жанчынам-літаратарам.




