12 турыстаў з Польшчы загінулі ў выніку ДТЗ у Германіі

12 турыстаў з Польшчы загінулі ў выніку ДТЗ у Германіі. Звыш 20 чалавек атрымалі раненні. Аўтобус з'ехаў з трасы і ўрэзаўся ў апору моста. Аварыя адбылася недалёка ад Берліна. Паводле папярэдніх звестак, аўтакатастрофа здарылася з-за аўтамабіля, які зрабіў небяспечны манеўр. Ці затрыманы вадзіцель гэтай машыны, пакуль невядома.

Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 46 грамадзян Польшчы, у большасці сваёй маладыя людзі, якія вярталіся з адпачынку ў Іспаніі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.