12:01 У Мінску будуць судзіць пешахода, які патрапіў у аварыю
Аварыя адбылася 28 кастрычніка. Па праспекце Пераможцаў з боку пасёлка Ждановічы вяртаўся з лецішча 70-гадовы мужчына са сваёй жонкай. Раптам з абочыны на дарогу выскачыў мужчына з паднятай рукой. Кіроўца паспеў націснуць на тормаз, але пазбегнуць сутыкнення не змог.
Пешаход праваліўся ў салон праз лабавае шкло. Калі машына спынілася, ён зваліўся на дарогу.
Па словах відавочцаў, пешаход кідаўся на ўсе машыны ў надзеі пад'ехаць у горад. Але яго аб'язджалі. Пасажырка ў аварыі не пацярпела.
А вось кіроўцу забралі ў лякарню разам з пешаходам. Апошні быў п'яны. Экспертыза паказала 3,66 праміле ў крыві. Гэта як мінімум паўтары бутэлькі гарэлкі.
Пешаход са страсеннем мазгоў і пераломам нагі праляжаў у лякарні больш за месяц. Кіроўцу пабітым шклом перарэзала сухажыллі на руцэ. У лякарні ён прабыў да 8 студзеня.
Дзяржаўтаінспектары 15 сакавіка распачалі крымінальную справу ў дачыненні да пешахода за парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспечную працу транспарта.
Артыкул прадугледжвае штраф, выпраўленчыя працы да двух гадоў, абмежаванне або пазбаўленне волі да двух гадоў.
Паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”