12:01 Затрыманы Вячаслаў Сіўчык

Увечары 24 сакавіка ў Мінску затрымалі Вячаслава Сіўчыка.  У SMS-паведамленнях палітык паспеў распаўсюдзіць інфармацыю, што ён праходзіць падазроным у крымінальнай справе, распачатай па арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх»).

Нагадаем, што Сіўчык затрымліваўся 13 сакавіка, яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Прызначаны на 23 сакавіка суд не адбыўся, яго перанеслі на 4 красавіка.