12:02 У Мінску адкрылася выстава-кірмаш сувеніраў з Індыі

У нядзелю ў Мінску адкрылася выстава-кірмаш сувеніраў з Індыі. Яна арганізавана Федэрацыяй індыйскіх гандлёва-прамысловых палат сумесна з беларускімі калегамі і праходзіць у выставачным павільёне "Белэкспа" па вуліцы Янкі Купалы.

 У выставе, якая будзе працаваць па 9 сакавіка, удзельнічаюць 11 фірм, якія прадставілі традыцыйныя вырабы індыйскіх народных промыслаў.


Як паведамілі ў беларускай гандлёва-прамысловай палаце, сёння ў межах выставы пройдзе сустрэча індыйскіх бізнесменаў з прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, зацікаўленых у пошуку дзелавых партнёраў і інвестараў у Індыі.