12:02 У нашага лыжніка ізноў павышаны гемаглабін

Лідэр беларускай лыжнай зборнай Сяргей Далідовіч адстане ад спаборніцтваў на чэмпіянаце свету ў японскім Сапара. Вынікі стандартнага тэсту паказалі павышанае ўтрыманне гемаглабіну ў крыві беларускага лыжніка.  Гэта можа быць ускосным доказам ужывання допінгу. Праз 5 дзён Далідовіч здасць паўторны тэст: калі гемаглабін будзе ў норме, спартоўца дапусцяць да спаборніцтваў. У гэтым выпадку беларус не прапусціць сваю каронную марафонскую дыстанцыю.

Дарэчы, такія ж праблемы былі ў Далідовіча і на Алімпійскіх гульнях у Турыне. Тады лыжніку давялося нават вяртацца на некалькі дзён у Беларусь, каб аднавіцца пасля высакагор’я.