12:02 У Рыме пройдзе шэсце супраць смяротнага пакарання

8 красавіка ў Рыме пройдзе грандыёзнае шэсце супраць смяротнага пакарання. Яно завершыцца на плошчы Святога Пятра ў той момант, калі папа рымскі Бенедыкт XVI будзе прамаўляць малітву.

Мэта шэсця — падтрымаць урад Італіі ў яго міжнародных высілках па ўвядзенні ўсеагульнага мараторыя на смяротнае пакаранне, паведамляе «Эхо Москвы».