12:03 Аблілі кіслатой аўтамабіль Мілінкевіча

Невядомыя аблілі кіслатой аўтамабіль Аляксандра Мілінкевіча. Здарэнне адбылося ўначы на 25 сакавіка.  Паводле словаў прэс-сакратара палітыка Паўла Мажэйкі, пашкоджаная фарба і перасоўвацца на гэтым аўтамабілі зараз немагчыма. Аляксандр Мілінкевіч расцэньвае здарэнне як «слабасць нерваў у беларускай улады».