12:04 5-гадовы хлопчык выпаў з вакна 12-га паверха
У выніку няшчаснага выпадку ў Мінску загінуў пяцігадовы хлопчык. Як паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУЎС Мінгарвыканкама, 16 красавіка ў 21.20 дзіця па неасцярожнасці выпала з вакна сваёй кватэры, размешчанай на 12-м паверсе дома на вуліцы Сухараўскай.
Ад атрыманых целавых пашкоджанняў хлопчык сканаў на месцы.
Пракуратура Фрунзенскага раёна сталіцы праводзіць па дадзеным факце праверку.
Ад атрыманых целавых пашкоджанняў хлопчык сканаў на месцы.
Пракуратура Фрунзенскага раёна сталіцы праводзіць па дадзеным факце праверку.