12:04 Мінскія паркі адкрыюцца для наведнікаў 14 красавіка
Мінскія паркі культуры і адпачынку імя Максіма Горкага і імя
Чалюскінцаў прымуць першых наведнікаў 14 красавіка. Гэта на 16 дзён
раней, чым звычайна. Газета “Рэспубліка” паведамляе, што атракцыёны, закансерваваныя яшчэ ў лістападзе, зараз праходзяць дэталёвыя абследаванні.
Прагулачны кацер "Аўгусцін", што ўлетку стаіць ля набярэжнай у парку імя Максіма Горкага, таксама пачне курсаваць па Свіслачы з 16 красавіка.
Паркі адпачынку імя 50-годдзя Кастрычніка і імя 900-годдзя Мінска пачнуць працаваць 1 траўня, як заўжды.