12:04 Працоўны дзень 9-га сакавіка пераносіцца на 17-га

Працоўны дзень з пятніцы 9-га сакавіка пераносіцца на суботу 17-га сакавіка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў Беларусі. Перанос замацаваны пастановай урада.

Акрамя таго, пастанова дае права арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці здзяйсняць перанос працоўнага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Такім чынам, беларусаў чакае 4 дні выходныя на святкаванне Міжнароднага жаночага дня — з чацвярга 8-га сакавіка па нядзелю 11-га, паведамляе “Інтэрфакс”.