12:05 У Алтайскім краі Расіі з’явіўся першы беларускі тралейбус
У Барнауле, сталіцы Алтайскага края Расіі, з’явіўся першы беларускі тралейбус. Яго сабралі на адным з мясцовых прадпрыемстваў. 14 красавіка ён выйдзе
на маршрут. У бліжэйшы час у Барнауле збяруць яшчэ чатыры беларускіх
тралейбусы.
Для набыцця ў Беларусі камплектуючых з краявога бюджэту было выдаткавана каля 290 тысяч долараў, інфармуе «Інтэрфакс». Тым часам беларускімі тралейбусамі зацікавіліся і ў Санкт-Пецярбургу, які ўчора наведаў прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі.