12:06 Масавае забойства ў амерыканскім універсітэце

У панядзелак, 16 красавіка, невядомы адкрыў страляніну на тэрыторыі Вірджынскага тэхнічнага ўніверсітэта. Злачынец забіў 32 чалавекі, пасля чаго пакончыў з сабою. Паранена, па розных дадзеных, ад 15 да 29 чалавек. Сярод загінулых быў грамадзянін Ізраіля, 77-гадовы прафесар, выкладчык механікі, які шмат гадоў жыў у Злучаных Штатах.

Па неафіцыйнай інфармацыі, злачынец адкрыў страляніну пасля сваркі з дзяўчынай. Асоба злачынцы ўстаноўлена, аднак яго імя пакуль не называецца.

Па дадзеных газеты Chicago Sun Times, гэта 24-гадовы грамадзянін Кітая, які прыехаў у ЗША у жніўні 2006 года па студэнцкай візе з Шанхая.


Lenta.ru