12:06 У Францыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

Сёння ў Францыі пачаліся прэзідэнцкія выбары. Усяго на пост кіраўніка краіны прэтэндуюць 12 кандыдатаў. Чакаецца, што першы тур выбараў не выявіць пераможцу. Другі тур адбудзецца 6 траўня.

Галоўнымі фаварытамі лічацца былы міністр унутраных спраў, кандыдат ад правацэнтрысцкага "Саюза за народны рух" Нікаля Сарказі і кандыдат ад Сацыялістычнай партыі Сегален Руаяль.

Паводле вынікаў апошніх сацыялагічных апытанняў, найбольшай папулярнасцю ў французаў карыстаецца Сарказі, Руаяль адстае ад яго на некалькі адсодкаў.

Разам з тым прыкладна кожны трэці французскі выбаршчык на момант правядзення апытанняў паведаміў, што яшчэ не вызначыўся з выбарам.

Дзеючы прэзідэнт Францыі Жак Шырак, які ўзначальвае краіну каля 12 гадоў, адмовіўся ад удзелу ў выбарах і падтрымаў Сарказі.

lenta.ru