12:07 У Мінску “ловяць” фальшывыя бальнічныя
Сталічная міліцыя
пачала кампанію па спыненні незаконнага гандлю бальнічнымі ў мінскіх
паліклініках. Першым крокам у гэтым кірунку стала затрыманне лекара трэцяй
мінскай паліклінікі, якая атрымала за аказаную паслугу 460 долараў. Паводле
інфармацыі праваахоўных органаў, кантроль за выкарыстаннем бальнічных
адсутнічае, а гандаль імі ў сталіцы квітнее. Цана вагаецца ад 50 да 150
долараў, у залежнасці ад колькасці непрацоўных дзён.
Пакуль міліцыянты рыхтаваліся да правядзення яшчэ некалькіх аперацый, у мінскіх лячэбных установах прайшлі планёркі, на якіх лекараў папрасілі быць “больш асцярожнымі” з выпісваннем бальнічных, адзначае газета “Ежедневник”.