12:08 Беларускія майстры малой ракеткі - восьмыя
Беларуская мужчынская зборная па настольным тэнісе завяршыла камандныя спаборніцтвы на першынстве Еўропы ў Белградзе на восьмай пазіцыі. Апошні матч за 7-е месца нашая каманда праводзіла без Уладзіміра Самсонава і прайграла датчанам - 1:3. У першай сустрэчы Аляксандр Кучук ва ўпартай пяцісетавай барацьбе саступіў Фіну Тугвелу (вырашальная партыя скончылася з лікам 9:11).
Пасля Віталь Нехведовіч аднавіў раўнавагу, абыграўшы Алана Бентсана - 3:1. Але дзве наступныя сустрэчы засталіся за датчанамі.
За вынікамі спартовых спаборніцтваў сочыць "Прессбол".
Пасля Віталь Нехведовіч аднавіў раўнавагу, абыграўшы Алана Бентсана - 3:1. Але дзве наступныя сустрэчы засталіся за датчанамі.
За вынікамі спартовых спаборніцтваў сочыць "Прессбол".