12:08 Буйная аварыя на нафтаправодзе ў Віцебскай вобласці
Буйная аварыя адбылася на нафтаправодзе Унеча - Вентспілс у
Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. З-за разрыву магістральнай
трубы нафтапрадукты разліліся на плошчы больш за два гектары. Паліва патрапіла і ў сістэму меліярацыйных каналаў ракі Ула, прытока Заходняй Дзвіны. Яна ўжо забруджана на працягу 15 кіламетраў. Ніхто з мясцовых жыхароў не пацярпеў.
Тэлебачанне Латвіі паведамляе, што ў раку патрапіла больш за 100 тысяч тонаў дызельнага паліва і бліжэйшымі днямі гэтай краіне пагражае экалагічная катастрофа.
Міністр абароны гэтай краіны заявіў, што ў Заходнюю Дзвіну можа патрапіць 70 тысяч тонаў нафтапрадуктаў, паведамляе БелаПАН. За апошнія два гады гэта ўжо трэцяя аварыя на гэтым трубаправодзе, адзначае сайт ont.by.