12:12 Падыходы да Кастрычніцкай плошчы перакрытыя
Усе падыходы да Кастрычніцкай плошчы і плошчы Свабоды ў Мінску
перакрытыя міліцыяй. Найбольш дэманстрантаў сабралося каля ГУМа і
«Макдональдса». Спецназ у чорным не дае ім аб’яднацца. А 12-й гадзіне пачаліся сутычкі каля крамы «Лакомка». Людзі спрабавалі прарвацца да ГУМа.