12:13 Аўстрыйскія куры нясуць зялёныя яйкі

Зялёныя яйкі нясуць курыцы на адной з фермаў у аўстрыйскім гарадку Швац. Знешне яны ніяк не адрозніваюцца ад астатніх курыц, хаця і з’яўляюцца вынікам селекцыйнай працы. На ферме скрыжавалі звычайную хатнюю курыцу з паўднёваамерыканскімі курыцамі — араўкана. У апошніх яйкі звычайна блакітнага колеру.

У выніку скрыжавання атрымалася незвычайнае адценне — зялёнае. Формай і смакам зялёныя яйкі ніяк не адрозніваюцца ад звычайных, паведамляе MIGnews.com.