12:13 Мілінкевіч запрасіў ван дэр Ліндэна на 25 Сакавіка

Лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч накіраваў ліст Рэне ван дэр Ліндэну.

У ім палітык запрасіў старшыню Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы яшчэ раз наведаць Беларусь і прыняць удзел у святкаванні 25 сакавіка Дня Волі.


Нагадаем, папярэдне Мілінкевіч звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай пачаць дыялог апазіцыі і ўлады. Першым крокам да гэтага, на думку палітыка, павінен стаць удзел уладаў у святкаванні неафіцыйнага дня незалежнасці на дзяржаўным узроўні, паводле інфармацыі прэс-службы Мілінкевіча.