12:13 Павялічыцца колькасць тавараў з абавязковай маркіроўкай

Урад мае намер пашырыць пералік тавараў з абавязковай маркіроўкай кантрольнымі знакамі.
У адпаведнасці з падрыхтаваным праектам пастановы плануецца маркіраваць:
увесь раслинны алей;
соладавае піва;
усе маторныя алеі, а не толькі запакаваныя ў спажывецкую тару;
вадкія і пастападобныя мыючыя сродкі, расфасаваныя для рознічнага продажу;
мабільныя тэлефоны, якія былі ў карыстанні;
тэлевізары (за выключэннем тых, якія былі ў карыстанні);
пітную і мінеральную ваду ў спажывецкай тары.