12:13 Сфарміраваны новы палестынскі ўрад

Ізраіль не прызнае новы палестынскі ўрад і адмаўляецца з ім супрацоўнічаць. Так на навіну пра фарміраванне кааліцыйнага кабінету міністраў адрэагаваў МЗС Ізраіля.

Шматмесячны ўрадавы крызіс у Палестыне пераадолены.

Ранейшыя праціўнікі ХАМАС і ФАТХ дамовіліся: міністэрскія крэслы падзеленыя, прэм’ерам застаўся Ісмаіл Ханія, урадавая праграма амаль не змянілася, яе называюць хамасаўскай.

Таму Палестына так і не прызнае Ізраілю і не збіраецца спыніць барацьбы з акупантамі.

У сваю чаргу Ізраіль чакае, што і сусветная супольнасць не прызнае палестынскі кабінет, але пры гэтым выказвае гатоўнасць весці перамовы з кіраўніком аўтаноміі Махмудам Абасам.

Палестынскі ўрад зможа прыступіць да працы ў суботу, пасля зацвярджэння кабінету парламентам.