12:15 У Падмаскоўі згарэлі беларускія працоўныя

У Падмаскоўі пры пажары на тэрыторыі прадпрыемства загінулі двое працоўных з Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па Маскоўскай вобласці.
Яшчэ адзін беларус шпіталізаваны ў шокавым стане. Узгаранне адбылося ў ноч на панядзелак у раздзявальні двухпавярховага вытворчага цэха. Пажар удалося ліквідаваць амаль праз гадзіну, аднак памяшканне цалкам выгарэла.

Папярэдняя матэрыяльная шкода ад пажару ацэньваецца ў 70 тысяч расійскіх рублёў. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Паведамляе агенства РИА “Новости”