12:17 Адбылася прэм'ера беларускамоўнага «Крымінальнага чытва»

У Мінску ў краме «Падземка» адбылася прэм’ера беларускамоўнага «Крымінальнага чытва». Знакаміты фільм Квенціна Тарантына агучыла творчая ініцыятыва «Беларускі Гальфстрым».  Нагадаем, папярэднім яе праектам быў дубляж «Шрэка-2». Лічбавыя плыткі «Крымінальнага чытва» ўжо маюць не толькі агучаную беларускую, але і арыгінальную англамоўную дарожку.

Шматкроць бачаны, загледжаны і зашмальцаваны ад перайманняў амерыканскі фільм зноў стаўся жывым, свежым і беларускім, адзначае сайт nn.by.