12:18 У Брэсце аштрафаваны прадпрымальнік Лукашэнка

Два дзясяткі брэсцкіх індывідуальных прадпрымальнікаў былі выкліканыя гарадскімі ўладамі “на дыван” праз парушэні правілаў гандлю.  Трое з іх мелі праблемы з кнігай скаргаў і прапановаў. Сярод парушальнікаў дэкрэту празідэнта аказалася прадпрымальніца Лукашэнка. У яе павільёне па вуліцы Янкі Купалы падатковая інспекцыя не знайшла кнігу скаргаў, пра што і паскардзілася гарадскім уладам.

Лукашэнку аштрафавалі на 124 тысячы рублёў. Дарэчы, за тры такія парушэнні прадпрымальніку могуць прыпыніць ліцэнзію.