12:20 У Мінску з’явіўся парк Цівалі

Адразу некалькі сквераў Мінска атрымалі новыя назвы. Інфармагенцтва “Interfax” паведамляе, што сквер на скрыжаванні вуліц Кісялёва і Старавіленскай цяпер называецца Сцяпанаўскі сад. Сквер на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Старажоўскай прадказальна назвалі Старажоўскім.

Парку паміж вуліцамі Прытыцкага, Глебкі і Матусевіча нададзена назва “Парк Цівалі”, але знакамітая капенгагенская славутасць тут ні пры чым. Такую назву парк атрымаў у гонар вёсачкі пад Мінскам.