12:22 Спецназ рассякае натоўпы
Каля цырку сабраліся 2 тысячы чалавек. Яны стаяць па абедзве часткі праспекта Незалежнасці. Іх спрабуе рассякаць спецназ. Пад’ехалі два аўтобусы. Спецназ выціскае людзей у бок плошчы Перамогі. Каля ГУМа спецназаўцы таксама рассякаюць натоўпы. Частка людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі адціснутая ў бок будынка КДБ.