12:22 У сталіцы павялічваецца спажыванне вады
Жыхары Міснка з кожным годам спажываюць усё больш воды. Так, для патрэбаў насельніцтва, прадпрыемстваў і арганізацый сёлета ў планах - выкарыстаць амаль 272 мільёны кубічных метраў вады. Гэта на 3% больш, чым летась. Такая лічба закладзеная ў прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця сталіцы. Павелічэнне аб'ёмаў выкарыстання і скіду сцёкавых вод звязана ў асноўным з ростам жыллёвага будаўніцтва, паведамляе агенства “Мінск-навіны”.