12:24 Адвакат Рынкевіч пратэстуе супраць самавольства ўладаў

Ігар Рынкевіч падаў у Мінскую калегію адвакатаў заяву аб звальненні на ўласнае жаданне. Такім чынам ён пратэстуе супраць самавольства ўладаў, якія не могуць забяспечыць нармальную працу адвакатаў.

Нагадаем, Рынкевіч з’яўляецца адвакатам экс-кандыдата ў прэзідэнты краіны, кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), а цяпер палітвязня Аляксандра Казуліна.

Ён кажа, што не хоча чакаць, калі яго звольняць рукамі калегаў. Ігар Рынкевіч мае намер застацца ў праваабарончым руху. Яго заява будзе разгледжана ў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў 18 красавіка.