12:26 Беларусы набіраюць старыя нумары аварыйных службаў
Беларусы па-ранейшаму набіраюць старыя нумары аварыйных службаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба “Белтэлекаму”.
Нагадаем, у ноч на 31 сакавіка ў нашай краіне змяніўся набор кароткіх тэлефонных нумароў спецыяльных службаў: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, міліцыі, хуткай дапамогі. Замест нуля ў пачатку нумароў з’явілася адзінка: 101, 102, 103 і г. д.
У сталіцы ў першыя дні красавіка на стары нумар МНС тэлефанавалі на 150 чалавек больш, чым на новы. Стары нумар міліцыі набіралі на 350 разоў больш, чым новы. А вось новы нумар “хуткай дапамогі” ужо ведаюць большасць мінчукоў.
Паведамляе “Народная газета”