12:26 На расійска-латвійскай мяжы ізноў чэргі

Сёння раніцай у чарзе на латвійска-расійскай мяжы знаходзілася каля 330 грузавікоў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай ахове Латвіі.

Учора на прапускных пунктах прастойвалі больш за 500 цяжкавагавых аўтамабіляў, а яшчэ два тыдні таму чарга на пунктах пропуску дасягала 40 кіламетраў, у ёй стаяла больш за 1000 грузавікоў.

Пасля Вялікадня чэргі амаль зніклі, паведамляе агенства BNS. На думку латвійскага боку, вялікая колькасць машын на мяжы звязана з уведзенымі Беларуссю сезоннымі абмежаваннямі на праезд цяжкавагавага транспарту па шэрагу рэспубліканскіх аўтадарог.

3 красавіка дэпартамент “Белаўтадар” прыняў рашэнне датэрмінова скасаваць абмежаванні, якія павінны былі дзейнічаць да 1 траўня. З 5 па 15 красавіка усе абмежаванні былі знятыя цалкам.