12:28 Маніфестацыі ў Вугоршчыне не прыпыняюцца

Абвастраецца сітуацыя ў Будапешце.

У вугорскай сталіцы пачаліся сутыкненні паміж сіламі правапарадку і маніфестантамі.Учора ўвечары паліцыя пачала выцясняць мітынгоўцаў з ужываннем слезацечнага газу.


З натоўпу ў бок паліцэйскіх ляцелі камяні і бутэлькі, маніфестанты спрабавалі паставіць барыкады.


Больш за тысячу ўдзельнікаў мітынгу патрабавалі ўчора прапусціць іх да будынка Нацыянальнага бюро расследаваняў, акружанага паліцэйскімі кардонамі: у яго даставілі аднога з маніфестантаў.


Нагадаю, масавыя акцыі пратэсту адбываюцца ад верасня мінулага году. Асноўнае патрабаванне мітынгоўцаў – адстаўка прэм’ера Ферэнса Гюрчаня, які прызнаўся ў падмане вугорцаў.