12:30 Беларусь гатовая дапамагчы Украіне з транзітам газу

Беларусь гатовая прадаставіць Украіне сваю газатранспартную сістэму для транзіту ўкраінскага газу ў Заходнюю Еўропу.
Пра гэта паведаміў беларускі прэм'ер Сяргей Сідорскі, каментуючы падпісаны нядаўна праект Мемарандума аб супрацоўніцтве дзвюх краін у энергетычнай сферы.

Па яго словах у дакуменце маюцца пункты, датычныя пытанняў будаўніцтва ў бок Беларусі лініі электраперадач Ровенская АЭС-Мікашэвічы і некаторых іншых перспектыўных праектаў.

Нагадаем, дагэтуль паведмлялася, што Украіна разглядаецца як адзін з магчымых стратэгічных партнёраў у будаўніцтве ў Беларусі цеплавых электрастанцый, АЭС і лініі электраперадачы "Роўна-Мікашэвічы", паводле інфармацыі прэс-службы беларускага ўрада.