12:31 Мінэканомікі спрабуе прадухіліць спекулятыўны рост цэнаў

Міністэрства эканомікі Беларусі ўвяло абмежаванне да 30-адсоткавага ўзроўню оптавай надбаўкі падчас фармавання імпарцёрамі цэнаў на капусту, моркву і бульбу ранніх гатункаў. Гэтыя захады зробленыя з мэтай недапушчэння перавышэння ўстаноўленага на бягучы год параметра інфляцыі ва ўмовах сезоннага росту цэнаў на пладовагароднінную прадукцыю, у тым ліку замежнага паходжання.

Мінэканомікі тлумачыць гэты крок спробай прадухіліць спекулятыўны рост цэнаў, а таксама забеспячэнне прыймальнага для насельніцтва іх узроўня.


Інфармуе БЕЛТА