12:34 У Эстоніі мыш абрабавала банкамат

Эстонская ахоўная фірма Falck выявіла, што мыш з'ела 500-кронавые купюры, што знаходзіліся ў банкамаце. Як гэта стала магчымым і на якую суму пажывілася мыш, Falck адмаўляецца паведамляць. Як распавяла прэс-сакратар фірмы Катрын Паас, інкасатары выявілі ў сейфе банкамата пагрызеныя купюры і пачулі ў касеце тупат і шоргат.

Калі ў банку адчынілі грашовую касету, у ёй была знойдзена звычайная мыш. Як гавораць прафесіяналы, падобнае наогул немагчыма. Па словах спецыялістаў банка, такіх выпадкаў у іх практыцы яшчэ не было.

Дастаўка грошай і захоўванне грашовых касет адбываецца ва ўмовах вялікай бяспекі, таму спецыялістам цяжка сабе прадставіць, што падобнае магло адбыцца.


Паведамляе Korespondent.net