12:35 У Латвіі адзначаюць Дзень памяці ахвяраў генацыду
У Латвіі адзначаюць Дзень памяці ахвяраў камуністычнага генацыду. 25
сакавіка 1949 года савецкія ўлады правялі дэпартацыю больш за 43 тысячы
жыхароў гэтай краіны, у тым ліку каля 10 тысяч дзяцей і моладзі. Сёння ў Рызе пройдзе шэсце ад Музея акупацыі Латвіі да помніка Свабоды. Яго арганізуе таварыства палітычных рэпрэсаваных. Падобныя акцыі пройдуць у многіх гарадах краіны, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Regnum.