12:35 У Слоніме праходзіць выстава, прысвечаная Льву Сапегу
У Слонімскім краязнаўчым музеі праходзіць выстава, прысвечаная 450-годдзю з дня народзінаў Льва Сапегі, выдатнага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, канцлера Вялікага княства Літоўскага.
Сярод выстаўленых экспанатаў Статут ВКЛ, выдадзены ў 1647 годзе, гравюры, фотаздымкі, копіі дакументаў, падпісаных канцлерам.
Леў Сапега шмат зрабіў для Слоніма, старостам якога быў. Ён ператварыў горад у буйны палітычны цэнтр Вялікага княства. Зараз у Слоніме мяркуюць усталяваць помнік Сапегу.
Інфармуе БЕЛТА